Ніва № 30 (3611), 27 ліпеня 2025 г.

Універсальны расповед аб страце — «Бежанцы 2015» на сцэне тэатра

Уршуля ШУБЗДА

14 ліпеня ў Тыкоціне прайшла прэм’ера спектакля «Бежанцы 1915”. П’еса ўзнікла на аснове кніжкі «Bieżeństwo 1915: zapomniani uchodźcy» Анэты Прымакі-Онішк выдадзенай у 2016 годзе. Расказы герояў рэпартажу, складзеныя ў гадзінны аповед, ствараюць цэласць. Спектакль паказвае іншае вымярэнне ўцёкаў і вяртанняў на радзіму. Звяртае ўвагу гледача на сямейныя і лакальныя канфлікты, нявырашаныя спрэчкі, а таксама крадзеж духоўнай і матэрыяльнай спадчыны. А гэта на аснове гісторыі адной сям’і.

Прэм’ера спектакля прайшла ў «Салоне пад Совамі», а канкрэтна ў стадоле, якую праўнук бежанцаў з роду Наумюкоў з Канюк, зааранжаваў пад сцэну.

— Я прапрапраўнук таго дзеда Лявона, пра якога ішла гаворка ў спектаклі, — сказаў Міраслаў Наумюк. — Я тую гісторыю ведаю з маленства. На жаль, прадзеда я не пазнаў, бо дзед загінуў у час Другой сусветнай вайны, быў спалены немцамі. Але тую гісторыю расказваў мне бацька, таму яе ведаю. Мой дзед застаўся адзін з усёй вёскі, а там жыло шаснаццаць сем’яў. Ён застаўся, можа таму, каб вёска далей жыла, бо некаторыя вёскі не адбудаваліся.

Да спектакля ўсе чакалі менавіта ля стадолы, дзе мела адбыцца прэм’ера. Акцёры выйшлі ад стараны рэчкі, з за палаткі падрыхтаванай гаспадаром.

— Што яшчэ не адкрылі? — запытаў акцёр, стукаючы ў драўляныя дзверы стадолы. — Адкрывайце! Зараз увойдзем.

— Мы ўсе, амаль усе, бо і мой муж, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF