Ніва № 29 (3610), 20 ліпеня 2025 г.

Місіянер і персідскі шахіншах

Арцём РЫСЬ

Шахіншах Персіі ўвесь час істэрычна даводзіў свайму люду, які паганы гэты Місіянер. Аж са шкуры вылазіў, так стараўся. Часамі сам пачынаў верыць.

„І ўвогуле, навошта тыя місіянеры, калі ёсць шахіншах”, — задумваўся часам.

Атрымліваецца, што і не патрэбныя. Логіка.

Горш выслаўляўся толькі пра Святую Зямлю. Хоць ніколі там не быў. Як ніколі не сустракаўся і з самім Місіянерам асабіста. Ну, каб пагаварыць там, спрэчныя пытанні абмеркаваць, анекдотамі перакінуцца. Чарку перакуліць то не, абодва ж не п’юць. Прынамсі на людзях.

Ад прамых кантактаў адмаўляўся, на вочы не паказваўся.

А Місіянер таксама неяк не хвалебна выказаўся сваёй камандзе пра шахіншаха ці то жартам, ці ўсур’ёз:

— Ён хаваецца ад мяне, як цыцкі манашкі.

Гумар у яго быў своеасаблівы. Нешта паміж англійскім, адэскім, амерыканскім і беларускім, з ухілам да ашкеназаў. На выбар. А што яму! Ён жа тут Місіянер. Як хоча, так і жартуе. Ідзі паспрабуй паспрачацца, калі такі смелы.

Камандзе такое параўнанне вельмі спадабалася, але яны ўпрасілі Місіянера не паўтараць яго на публіцы часта. І не таму, што шахіншах прыйдзе ў стан дзікага шалу.

— Хрэн з ім, хай прыходзіць у шал, у істэрыю, у медытацыю, у кому, куды хоча, — заявілі.

Так і сказалі — хрэн з ім. І дадалі, што ён то з гэтага стану і не выходзіць ніколі. Проста гэта неяк не па-місіянерскаму гаварыць пра манашак. Як-ніяк канкурэнты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF