Ніва № 29 (3610), 20 ліпеня 2025 г.

Толік і Колік. Выкладчыкі

Юрка БУЙНЮК

Коліка з глыбокага сну традыцыйна прабудзіла Беларускае радыё Нацыя.

— Халера, зноў наставіў радыёпрыёмнік і паехаў куды-свет, а ты слухай сабе, — прамармытаў заспаным голасам Колік.

«Падаем навіны радыё Нацыя», — ахрыплым, пракураным голасам загаварыла Галя Галушкіна — журналістка, адказная за навіны: «У гэтым навучальным годзе з за недахопу ахвотных студэнтаў, на жаль, не будзе беларускай філалогіі. Усяму вінаваты Юрка Буйнюк, які закрыў назаўсёды курс беларускай філалогіі»...

— Хто да халеры гэта той Буйнюк? Першы раз чую яго прозвішча... Маем тэлефон у нашу рэдакцыю?

— Ало, Радыё Нацыя?

— Так, а хто з другога боку тэлефануе?

— Толік з Гарадка?

— Як вы ў справе самагонкі, то вам падзякую, не п’ем, не хочам ...

— Ды не, я хачу адрадзіць беларускую філалогію. Маю на гэта план. Толькі патрабую сустрэцца з уладамі ўніверсітэта ў Беластоку. Проста, каб вы мяне скантактавалі з выкладчыкамі.

— Дык вам ужо запозна вучыцца. Верыць не хочацца, што вам удасца. Вы, здаецца, аматар самагонкі, а не выкладчык?

— Я не выкладчык?! Я яшчэ больш умею, чымсьці тыя прафесары!

— Тады жадаем вам поспехаў.

Пасля гадзіны на старым веласіпедзе «Урал» прыехаў Толік.

— Эх ты, Толік, сам ты кашы гаварыў дык еш! — ускрыкнуў на ўвесь Гарадоцкі лес Колік. — Ты нават не ведаеш, які мы будзем мець бізнес! Будзеш мне рукі і ногі цалаваць ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF