Ніва № 29 (3610), 20 ліпеня 2025 г.

Верныя слугі Кліо

Уладзімір АРЛОЎ

Апошнім часам з Беларусі прыйшлі звесткі пра тое, што за кратамі апынуліся яшчэ некалькі гісторыкаў. Здзіўляцца не даводзіцца. Гісторыя, гістарычная свядомасць — магутная стваральная, аб’яднаўчая сіла, якая дазваляе нацыі выстаяць у самыя неспрыяльныя часы. Нездарма ўжо даўно сказана: агульная памяць суайчыннікаў пра мінулае Айчыны разам з роднай моваю могуць абараніць межы краіны лепей за армію.

Але адна ўлада дзеля будучыні нацыі ставіць гэтую сілу сабе на службу, усяляк падтрымлівае гістарычную навуку, а іншая — для якой галоўны клопат палягае ў тым, каб захаваць асабістае панаванне, а потым хоць патоп — гэтай сілы баіцца. Таму ва ўгоду ідэалогіі перапісваюцца школьныя падручнікі і дарослыя энцыклапедыі, замоўчваюцца ці фальсіфікуюцца падзеі і цэлыя перыяды мінулага.

Сёння прапаную чытачам „Нівы” зноў перагарнуць некалькі старонак будучага выдання маёй кнігі „Імёны Свабоды”. Гэтыя старонкі, як вы ўжо здагадаліся, прысвечаныя гісторыкам — верным слугам сваёй музы Кліо.

Тодар Нарбут

Калі вам надарыцца патрапіць у вёску Нача, што на Воранаўшчыне, пашукайце на могілках пры касцёле Дзевы Марыі магілу Тодара Нарбута.

У пазамінулым стагоддзі ягонае імя — як гісторыка і археолага, выпускніка Віленскага ўніверсітэта — на землях былога Вялікага Княства Літоўскага было вельмі аўтарытэтным.

У 1812 годзе ён разам з усёй літвінскай шляхтай чакаў прыходу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF