Ніва № 29 (3610), 20 ліпеня 2025 г.
Сёма. І няма ліпыУршуля ШУБЗДАСёма сядзіць у сваім фатэлі, вырваным з машыны маркі «Запарожац» або «Жук». Зараз фатэль стаіць ужо пры сіняй лавачцы, а раней стаяў на фоне гурбы насечаных дроў, якія паклалі насупраць Сёмавай хаты. «Спецыяльна так паставілі», — заўважыў тады Сёма, але сабе сеў і яшчэ атрымалася добрае фота. Сёма ў фатэлі выглядае як дырэктар калгаса. З левага боку мыліцы, з правага — «Карпацке моцнэ». Адкрытае. Можна нахіліцца, пацягнуць і далей глядзець на зялёны луг. Ад вялікай гурбы дроў засталася толькі малая кучка пілавіння. Пры ўездзе на Сёмаў панадворак — меншая куча выбраных большых кавалкаў, якія трэба было павазіць у шопку. Тачка, шуфля — усё ўжо Сёма падрыхтаваў для мяне. А на сіняй лавачцы цёпленька, сонца грэе, лёгкі вецер, Сёма расказвае гісторыі, пра якія хутка чалавек забываецца. Не хочацца падымацца з лаўкі. Ну, але Сёма падкруціў расказы пра нейкія там выдуманыя бабы, і пра хлопаў... —Добра, іду вазіць. Першая тачка Пад вокам дырэктара калгаса загружаю першую тачку. Шуфля скрыпіць аб бетонную дарожку ля ўезда на панадворак. Кавалкі дроў то лезуць, то не лезуць на шуфлю. Апранула я чорна-белую нейлонавую куртку з капюшонам, бо вецер усё-такі здрадлівы. Сёмавы парады з фатэля не сціхалі, але закалыхала мяне сонца на лавачцы, то не ішло да сваркі. Завезла, зваліла ў шопу, вяртаюся назад. Другая тачка Дырэктар падарваўся з лаўкі і зараз стаіць за спінай, працягваючы (...) |