Ніва № 29 (3610), 20 ліпеня 2025 г.
За сваіх — урачыстасці ў Ліпску ў памяць загінуўшых за свабодуУршуля ШУБЗДА«Толькі на праўдзе можна будаваць патрыятызм» — адзначыў пасол Сейма Яраслаў Зялінскі ў Ліпску. 13 ліпеня ў мястэчку адбылася святая імша і прайшлі ўрачыстасці ля помніка Загінуўшым за свабоду. У 1943 годзе пяцьдзясят жыхароў Ліпска і навакольных мясцовасцей былі арыштаваны нацыстамі і расстраляны ў беларускіх Навумавічах. Сярод забітых была Марыянна Бярнацкая, беатыфікаваная ў 1999 годзе папам Янам Паўлам II. У Ліпску 12 і 13 ліпеня прайшло двухдзённае свята, прысвечанае гісторыі перыяду Другой сусветнай вайны. У суботу, як штогод, прайшла індульгенцыя ў гонар благаславёнай Марыянны Бярнацкай. Урачыстасці пачаліся з ружанца і канферэнцыі для сужэнцаў і сем’яў. У 11-ць гадзін раніцы пачалася імша, падчас якой благаславенне атрымалі дзеці, будучыя маці і цэлыя сем’і. Дапаможны біскуп Элцкай дыяцэзіі ксёндз Дарыюш Залеўскі нагадаў вернікам пра постаць благаславёнай Марыянны Бярнацкай. Пасля малітвы вернікі сустрэліся на плошчы за касцёлам, дзе адбылася супольная агапа. Жыхары адправіліся ў кулінарнае падарожжа па спадчыне сваіх продкаў. Ласункі падрыхтавалі больш за дзясятак гурткоў сельскіх гаспадынь. Другі дзень урачыстасцей у Ліпску пачаўся святой імшой. У 17-ць гадзін у касцёле Маці Божай Анёльскай вернікі маліліся за пяцьдзясят жыхароў Ліпска і навакольных мясцовасцей, якія былі расстраляны ў Навумавічах. Пробашч парафіі ў пропаведзі (...) |