Ніва № 29 (3610), 20 ліпеня 2025 г.

Купалле ў Белавежы (ч.ІІ)

Аляксей МАРОЗ

Найбольш купальскіх мерапрыемстваў у нас ладзіцца на Гайнаўшчыне, а ў Белавежы адраджаліся купальскія традыцыі. «Купалле» арганізаванае 5 ліпеня ў Белавежы Галоўным праўленнем Беларускага грамадска-культурнага таварыства, з дапамогай Белавежскага асяродка культуры, выпала сёлета на два дні перад святам Нараджэння святога Іаана Хрысціцеля і прыцягнула многа публікі ў розным узросце. Сярод сабраных у белавежскім амфітэатры былі айчынныя і замежныя турысты, якія летам масава наведваюць адну з самых папулярных турыстычных мясцовасцей на Падляшшы.

Едучы ў Белавежу, апынуўся я сярод аўтамабіляў, якія няспешна ехалі ў напрамку славутай курортнай пушчанскай мясцовасці на белавежскай паляне. У падобнай кампаніі вяртаўся я дамоў. У Белавежы шматлікія пансіёны і агратурыстычныя кватэры летам запаўняюцца турыстамі (тыя з тоўстымі кашалькамі селяцца ў гатэлях). Каля амфітэатра заўважыў я турыстаў, якія, даведаўшыся пра «Купалле», прыйшлі паслухаць беларускія песні. Стаялі яны паабапал дарогі, па якой беларускія калектывы мелі карагодам ісці ў амфітэатр. Аднак, як пасля аказалася, расплыліся яны сярод вялікай колькасці мясцовай публікі, якая яшчэ да пачатку купальскага мерапрыемства збіралася ў амфітэатры і ў галоўным паўплывалі на атмасферу «Купалля». Удзельнікі купальскага мерапрыемства ў Белавежы збіраюцца, каб паслухаць беларускія песні ў адборным выкананні, паглядзець стройныя беларускія народныя танцы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF