Ніва № 29 (3610), 20 ліпеня 2025 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (15)

Ганна КАНДРАЦЮК

Яны, Васіль і Альбіна, як дзве рэчкі, што прасочваюцца праз балоты ў супрацьлеглыя старонкі. Паміж грузкае поле, боль галавы.

Часам заходжу ў памяшканне па правым баку хаты, дзе жыве Васіль. У яго няма мэблі, у вёсцы смяюцца, кажуць, што парубаў яе на дровы. Маю ўвагу прыцягае драўляны стол, ці больш дакладна, засунутыя ў ім дзве шуфляды. Там прыхаваны чарцёж і малюнкі. Альбіна ведае, што мяне калыша, узбуджае. Мы падкрадаемся пад адсутнасць мастака. Ён не любіць, калі нехта абівае парогі яго пакояў. Яна сціскае ў руцэ ключ, перакручвае замок, асцярожна высоўвае шуфляду. І па-зладзейску, у спеху, згартае дрыжачымі рукамі малюнкі, каб выслаць іх быццам палатно для бялення на чыстую падлогу. Мы апускаемся на калені, узіраемся, нюхаем прыхаванае цуда. І ўжо забываем пра свет, патанаем у малюнках. А там уся наша вёска, лес, людзі на лавачках! Сенажаць, рэчка, коні, каровы. Частка партрэтаў намаляваная алоўкам.

— О гэта старая Драздзянка! — кажа Альбіна.

Мне цікава глядзець на босую гаротніцу ў хустцы. Яе няма ўжо ў жывых, аднак панадворак далей называюць яе імем.

— А то будзе наш Тадзік, — у Альбіны загараюцца вочы. З карціны смяецца ружовы дзіцёнак з кучаравай галавой. Ён ужо дарослы, зарабляе на хлеб для маці. Яго празываюць «Печанае парася», бо ён рагоча з абы-чаго, нават калі хто памахае пальчыкам. Ну, праўда такая, што Тадзік крыху шыбануты.

Сярод чарцяжоў найбольш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF