Ніва № 29 (3610), 20 ліпеня 2025 г.
Ціханоўская — не! І што далей?Міхал АНДРАСЮКНу і ладна, Ціханоўская — не! Чаму не, у апанентаў Святланы Ціханоўскай знойдзецца сотня больш ці менш слушных аргументаў. Не стану спрачацца, не мая роля выступаць тут у якасці яе адваката. Дык хто, калі не Ціханоўская? Хто на дадзены момант можа стаць амбасадарам беларускай справы ў свеце? З кім заўтра, паслязаўтра, праз тыдзень, праз месяц могуць сустрэцца прэзідэнты Францыі і Злучаных Штатаў? Чый адрас, каб даслаць запрашэнне, вядомы канцлеру Нямеччыны, ці прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі? Першы, хто прыходзіць на думку — Святлана Алексіевіч. Нобелеўская прэмія — той ключ, які прыадчыняе не адны дзверы ў „высокія кабінеты”. Нат калі не надта разбіраюцца ў літаратуры сусветныя лідары, не прызнацца ж ім публічна: выбачаюся, не чытаю, нават нобелеўскіх лаўрэатаў. Але спадарыня Алексіевіч чамусьці не рвецца на пазіцыю нацыянальнага лідара. Чаго не хапае? Харызмы? Здароўя? Часу? Ахвоты? Я не ведаю. Дык можа Зянон Пазьняк? Тут і харызмы, і ахвоты хоць адбаўляй. Дык чаму не прарвацца спадару Зянону да гэтага ж Трампа, ці Макрона? Да Мерца ў Берліне, або, каб далёка не ехаць, да Анджэя Дуды ў Варшаве. Што замінае стаць амбасадарам беларускай справы ў вольным свеце? Паўтару, амбасадарам Новай Беларусі ў свеце, не нумарам адзін больш ці менш аб’яднанай беларускай апазіцыі. У дзясятыя гады ХХ стагоддзя ў палякаў (польскай дзяржавы тады не існавала) такім амбасадарам быў сусветнай славы піяніст Ігнацы Ян (...) |