Ніва № 29 (3610), 20 ліпеня 2025 г.

Лёд крануўся?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пакуль будзе існаваць пуцінская Расія, ніякай, нават маленькай надзеі, на хоць нейкі мір у Еўропе і ва ўсім свеце нават не будзе. Некаторыя зразумелі гэта яшчэ чвэрць стагоддзя таму, калі Пуцін прыйшоў да ўлады, некаторым спатрэбіліся доўгія гады на такое ўсведамленне, а некаторыя, нават асноўныя палітычныя гульцы планеты, даспяваюць да гэтага толькі зараз. Расія — гэта вайна, вайна — гэта Расія — так коратка можна сфармуляваць сутнасць гэтай імперскай дзяржавы, якая не можа існаваць, жыць і развівацца рацыянальна. На Захадзе доўга не было такога ўсведамлення і тым больш прэвентыўных дзеянняў па спыненні расійскай, невытлумачальнай логікай, экспансіі. Таму маем і жахлівую вайну ва Украіне, і гібрыдную па ўсім кантыненце. Цэлая генерацыя еўрапейскіх і амерыканскіх лідараў цягам трыццаці гадоў займалася так званай «рэал-палітык» і іх яшчэ чакае суд. На жаль, хутчэй усяго не зямны міжнародны справядлівы суд, а толькі суд гісторыі.

Ёсць такі звярок шашок, па-літаратурнаму яго называюць яшчэ тхор (па-расейску «хорёк», па-польску «tchórz»). Дык вось гэты маленькі шашок, калі ён залезе ў куратнік, то ніколі не задаволіцца адной ці некалькімі ахвярамі. Ён абавязкова задушыць усіх хатніх птушак, колькі б іх там не было — дзесяць, дваццаць ці трыццаць. Для насычэння яму столькі канешне не трэба, але такія яго інстынкты і прырода — задушыць усіх да адной і пакладзе ў радок. Гэта і ёсць вобраз Расеі, якую немагчыма (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF