Ніва № 29 (3610), 20 ліпеня 2025 г.

Фестываль «Абуджаных ТУТАКА» 2025

Міхал ІВАНЮК

У нядзелю 13 ліпеня ўвечары на паляне Барык каля Гарадка завяршыўся пяты, юбілейны фестываль «Абуджаных ТУТАКА». Юбілей быў адзначаны тортам, выкананнем песні «Сто гадоў» для арганізатараў і валанцёраў, а таксама падзякай усёй «сям’і Тутака» як на сцэне, так і па за ёй. Як падкрэслілі арганізатары, мы ўсе часткова з’яўляемся арганізатарамі фестывалю, аказваем на яго ўсё большы ўплыў і дапамагаем яго ствараць. Але перад святочным мерапрыемствам тых, хто сабраўся ў Барыку на працягу трох дзён (10-13 ліпеня), чакаў шырокі спектр забаў. Фестываль насамрэч доўжыўся тры дні, але ўдзельнікі маглі разбіць лагер у чацвер, сустрэцца з даўно нябачанымі сябрамі і падрыхтавацца да наступных дзён, поўных уражанняў. А рыхтавацца было да чаго. У рамках юбілейнага мерапрыемства Фонд «Тутака» прапанаваў удзельнікам насычаную праграму, якая ўключала пяцьдзясят два розныя мерапрыемствы, у тым ліку панэльныя дыскусіі, майстар-класы, лекцыі як для маладых, так і для старэйшых удзельнікаў, прэзентацыі беларускіх грамадскіх ініцыятыў і беларускіх аўтараў, а таксама тэатральныя пастаноўкі і кінапаказы, дзве музычныя сцэны і нядзельную сустрэчу з доўгачаканым госцем з беларускага грамадства і не толькі. Сярод найважнейшых падзей, якія адбыліся на працягу трох дзён, варта адзначыць панэльныя дыскусіі „Я з Падляшша, я — беларус?” Таксама адбыліся дыскусіі «Ці можна пабудаваць Беларусь па за межамі Беларусі?», «Беларусь вачыма (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF