Ніва № 28 (3609), 13 ліпеня 2025 г.
У чаканні фестывалюМіхал ІВАНЮКФестываль «Абуджаных TUTAKA 2025», — гэта пятае і адначасова юбілейнае выданне мерапрыемства, якое прыйшло на змену Фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Таму прэс-канферэнцыя, арганізаваная 30 чэрвеня ў Беластоцкім лялечным тэатры, стала добрай нагодай для Фонду «Тутака» і яго партнёраў прыадчыніць заслону таямніцы адносна таго, што чакае наведвальнікаў фестывалю паміж 10 і 13 ліпеня на паляне Барык і ў яе ваколіцах, якія атракцыёны, не толькі музычныя, падрыхтавалі для іх арганізатары падчас пятага выдання мерапрыемства. На канферэнцыі выступілі Павел Станкевіч і Кацярына Кейка ад «Тутакі», віцэ-прэзідэнт горада Беластока Рафал Рудніцкі і Ілона Карпюк ад Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. У сваім першым слове Павел Станкевіч прадставіў людзей, установы і ведамствы, якія падтрымліваюць арганізацыю фестывалю, у тым ліку прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду, які трымае патранат над мерапрыемствам. У ганаровы камітэт уваходзяць Святлана Ціханоўская — лідар дэмакратычных сіл Беларусі і Івонка Сурвіла — старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Сярод людзей і ўстаноў, якія падтрымліваюць фестываль, таксама прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі. Стратэгічным партнёрам фестывалю з’яўляецца Падляшскае ваяводства, а арганізацыя фестывалю — задача, якая рэалізуецца пры суфінансаванні Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Арганізацыя фестывалю — задача, якая рэалізуецца пры (...) |