Ніва № 28 (3609), 13 ліпеня 2025 г.
Страчаная краінаЮрка БУЙНЮКПаглядзеў я на тэлебачанні „Cinemax” вельмі цікавы сербскі фільм „Страчаная краіна” выпушчаны ў кінапракат у 2023 годзе. У фільме паказана як з дня на дзень пачынаецца распад Югаславіі на самастойныя дзяржавы. 15-цігадовы Стэфан на пачатку падтаквае сябрам, якія цешацца з палітычных перамен у былой Югаславіі. Яны актыўна прымаюць удзел у палітычных пратэстах. Найгоршым злом з’яўляецца грамадзянская вайна. Акцыя фільма разыгрываецца восенню 1996 года. Галоўны герой фільма —16-гадовы Стэфан і яго маці Маркслена — вядомая лідарка камуністычнай партыі, якая вельмі рэдка бывае ў роднай хаце. Стэфан большасць часу праводзіць з сябрамі з ліцэя, якія прымаюць удзел у студэнцкіх пратэстах і цешацца з паражэння і пройгрышу ў выбарах камуністычнай партыі Югаславіі. У фільме ёсць таксама любоўны сюжэт. Стэфан пачынае сустракацца са школьнай сяброўкай. Яна актыўна дзейнічае ў пратэстах, якімі кіруе іх настаўнік англійскай літаратуры. Параўноўваючы ўсе славянскія народы, дык сербы найбольш пацярпелі ў час авіяналётаў 25 сакавіка 1999 года. Ціта, хаця быў харватам, быў самым выдатным сацыялістычным палітыкам сярод славян. Вядома, Югаславія была шматнацыянальнай і мнагаканфесійнай дзяржавай. Апрача праваслаўных сербаў, македонцаў і чарнагорцаў ёсць каталіцкія харваты і славенцы, а таксама баснійцы — мусульмане. Менавіта Ёсіп Ціта трымаў усё народы ў адной краіне Югаславіі ў адной цэласці. Сусветнавядомы сербскі (...) |