Ніва № 28 (3609), 13 ліпеня 2025 г.
Нішто не можа нас выратаваць, акрамя каханняДарыюш ЖУКОЎСКІ16 чэрвеня 2025 года я ўдзельнічаў у сустрэчы са Святланай Алексіевіч. Сустрэча адбылася ў Новым тэатры ў Варшаве. Сустрэчу вялі Таццяна Нядбай, старшыня праўлення Беларускага ПЭН-клуба, паэтка і праваабаронца, і Юстына Чэхоўская, перакладчыца, культурны аніматар, член праўлення Польскага ПЭН-клуба. Перакладчыцай была Марыя Луцэвіч (ПЭН-клуб; англійская: pen — пяро, і абрэвіятура слоў: Poets, Essayists, Novelists). Пра арганізатара: Беларускі ПЭН быў заснаваны ў 1989 годзе ў Беларусі і з 2021 года дзейнічае ў Польшчы як асацыяцыя. Ён падтрымлівае свабоду слова, абараняе правы пісьменнікаў і культурных дзеячаў, а таксама працуе над развіццём беларускай літаратуры і культуры. Ён уваходзіць у склад Міжнароднага ПЭН і Human Rights House Network — сеткі Дамоў правоў чалавека. Арганізуе літаратурныя прэміі, фестывалі, мастацкія і адукацыйныя праекты. Адсочвае парушэнні правоў чалавека і людзей, звязаных з культурай. У цяперашні час у Беларусі як мінімум 36 літаратурных дзеячаў і як мінімум 152 іншыя дзеячы культуры пазбаўлены свабоды па палітычных прычынах (па стане на 30 мая 2025 года). Партнёрамі мерапрыемства былі сталічны горад Варшава і Новы тэатр. Гэта была вельмі цікавая сустрэча. Цікавая ў многіх адносінах. Сам будынак тэатра (былая база Кампаніі па ўборцы гарадоў), з яго вялікай тэатральнай сцэнай і кнігарнямі, з’яўляецца важным пунктам на культурнай карце (...) |