Ніва № 28 (3609), 13 ліпеня 2025 г.

Медаль Urbi Meritus 2025 — Міры Лукшы

Міхал ІВАНЮК

Ганаровая адзнака прэзідэнта горада Беластока «Urbi Meritus — Заслужаны для горада» была заснавана ў студзені 2022 года. Яна ўручаецца асобам, установам і арганізацыям, якія зрабілі асаблівы ўнёсак у развіццё горада Беластока. Гэта асаблівая падзяка за працу на карысць горада і яго жыхароў. Установы, няўрадавыя арганізацыі і жыхары Беластока могуць падаць заяўку на атрыманне гэтай незвычайнай узнагароды. Выбітныя асобы атрымліваюць памятныя медалі і дыпломы, спецыяльна адчаканеныя да гэтай нагоды.

Сёлета ў рамках Дзён горада Беластока 21 чэрвеня адбылося ўрачыстае свята, падчас якога прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі ўганараваў адзінаццаць выбітных жыхароў Беластока і адну арганізацыю медалём «Urbi Meritus», а медалі былі ўручаны людзям, якія асаблівым чынам унеслі свой уклад у прасоўванне, развіццё і стварэнне станоўчага іміджу Беластока — у галіне культуры, навукі, спорту, грамадскага жыцця і дзейнасці мясцовага самакіравання. Сярод адзінаццаці выбітных была і наша калега па рэдакцыі Міра Лукша, ад сарака гадоў рэдактарка тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», а таксама паэтка, празаік, перакладчыца і часам мастачка. Пішучы на польскай і беларускай мовах, яна спрабуе адлюстраваць у сваіх творах характар памежжа. Лаўрэатка Літаратурнай прэміі прэзідэнта горада за ўсю мастацкую творчасць у сваёй кароткай прамове таксама прадставіла свой верш «Беласток, горад шматлікіх дарог», прысвечаны гораду, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF