Ніва № 28 (3609), 13 ліпеня 2025 г.

Сёма. І няма ліпы (ч.ІІ)

Уршуля ШУБЗДА

Уваходзячы з панадворка ў Сёмаву хату, пераступаеш парог. У той дзень усё навокал шумела, вецер разбіваў усе думкі. Можа занадта кароткія сені мае Сёма ў сваёй хатцы, бо ўнутры надта хутка стала зусім ціха. Але Сёма добра пабудаваў тую хату. Можна пасядзець у цішыні. На панадворку надта ясна ад яркага сонца, занадта шуміць ад няроўнага ветру, бо так было ў тую сераду. А ў Сёмавых кароткіх сенях ужо ўсё пачынае цішэць, змяркаць. На кухні паветра зусім не круціцца. Стаіць. Можа яго зусім няма. Не, ёсць, бо газ гарыць пад чайнікам.

— Зрабі каву, — сказаў з фатэля Сёма.

Цяжка было знайсці чыстыя кубкі. Аднак заліла дзве лыжачкі натуральнай кавы для Сёмы і тры маіх лыжак. Смярдзела мачой, або пацучыным гаўном. Добра, што нацягнула Сёму ў краме ў Ляўкове, каб купіў мне сачок. Салодкі напой прапаласкаў рот. Не было гэта найлепшае, але можна праглынуць.

За талеркай для агуркоў трэба было выйсці на панадворак. Трэба было нанава асвойвацца з прасторай.

— Смачная смятана, — сказала я Сёму, ядучы агуркі з чорнай талеркі. Не было чыстых відэльцаў, а ўжо чарговы раз не хацелася выходзіць на панадворак за вадой, бо за кожным разам трэба было пераходзіць парог — адвыкаць, ізноў прывыкаць да таксама дзіўнай цішыні. На стале ляжаў чысты сцізорык Сёмы. Расклала цяжкі нож і набівала на вастрыё парэзаныя гуркі.

— Добрая карова, то і добрая смятана, — сказаў з фатэля.

— Хочаш?

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF