Ніва № 28 (3609), 13 ліпеня 2025 г.

90 гадоў жыцця і 70 гадоў творчай працы Віктара Кабаца (ч.ІІ)

Аляксей МАРОЗ

Віктар Кабац — беларускі мастак з Гайнаўкі, народжаны ў 1935 годзе ў Мінкаўцы каля Нараўкі, сёлета адзначае 90-годдзе з дня нараджэння. З гэтай нагоды Гарадская публічная бібліятэка імя Тадэвуша Ракавецкага ў Гайнаўцы наладзіла юбіляру святкаванне і арганізавала выставу яго рысункаў з даўняй гарадской архітэктурай. Прыйшлі прыхільнікі творчасці мастака, каб павіншаваць з юбілеем вядомага ў Гайнаўцы педагога і грамадскага дзеяча. Нядаўна Віктар Кабац у сувязі са сваімі юбілеямі — 90 гадоў жыцця і 70 гадоў творчай працы — ад міністра культуры атрымаў сярэбраны медаль Заслужаны культуры Gloria Artis і быў узнагароджаны Ганаровай адзнакай Падляшскага ваяводства.

— У мінулым мясцовыя людзі бралі з прыроды толькі тое, што было ім патрэбнае. Калі прыязджаюць турысты, яны хочуць паглядзець праўдзівую пушчу. Я ў пушчы шукаю яе клімат, які намагаюся паказаць у сваіх працах. Вясной шукаем зялёных колераў, але паяўляюцца таксама колеры характэрныя восені. Пушчу я рысаваў з дзяцінства, карыстаючыся прымітыўнымі сродкамі, нават звычайным вугалем. Белавежская пушча, якую я малюю, гэта аграмадная з’ява. У пушчы, дзе няма чалавечага ўмяшання, адчуваецца вольнасць дрэў. Хочацца гэта перанесці ў мастацтва, стварыць адпаведны клімат і даць гэтаму адпаведны колер. Калі я ўбачыў высечаны прыгожы кавалак лесу, то закруціліся слёзы. Я гэта ўспрымаю як трагедыю, нават як сваё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF