Ніва № 28 (3609), 13 ліпеня 2025 г.

Толькі ў Канюках

Міра ЛУКША

«Такое — толькі ў Канюках!» — гэта дабрачынны, беларускі народны фэст, які арганізуе не першы раз Міраслаў Туроўcкі, солтыс. Фэст праводзіцца ў чэрвені, файна як пры прыгожым надвор’і, дзеля здабыцця падтрымкі, у гэты раз хворай дзяўчынкі Дамінікі, пры прыгожай музыцы. Такі фэст, на які з’язджаюцца госці з усяго Падляшша. Сёння дзень сумны, што і раз накочваюцца чорныя хмары, пакрапвае — але тут таксам вядуцца дабрачынныя мерапрыемствы, і хмары звалакаюцца з над Канюк і нават з Заблудаўскай гміны. Сумна ж яшчэ, што раніцай у Рыбалы прыбыў на вечны спачын прафесар Валодзя Паўлючук. Адпявалі яго ў царкве святых Кузьмы і Дзям’яна. На пахаванні быў яго калега са школы — маладзейшы на год, 90-гадовы сусед з Канюк Валодзя Наумюк. Мастак.

— Гулялі мы разам у паўлаўскай школцы. Як то хлопцы. Але Валодзю называлі мы «Баба». Не любіў біцца, дзерціся за абы-што. Не, не быў плаксівы. Ён свет адчуваў па-свойму, вельмі чула. Не, за тую «Бабу» зусім не крыўдаваў, — кажа таксама сівенькі, але бадзёры мастак у драўніне, які жыве крок ад пляца, дзе гуляе народ.

Сярод драўляных, традыцыйна аздобленых прыгожых хат пазнаць яго галубовы дом. Хата 82. Гэта ж шлях «Дрэва і сакрум», Краіна адчыненых аканіц. Побач — таксам сівенькія канюцкія старажылы і Міхась Геніюш, які цяпер жыве па-суседску, у Паўлах. Доктар ветэрынарыі цяпер тамака проста «абшарнік», кажуць, набыў ладны кавалак роднай зямлі. І лятае над вёскамі на «маталётні» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF