Ніва № 28 (3609), 13 ліпеня 2025 г.
Чаго не разумеюць еўрапейцыВасіль РОЗДУМА еўрапейцы не разумеюць таго ж самага, чаго не могуць уцяміць рускія. Што акрамя іх на еўрапейскім кантыненце была заўсёды, ёсць дэ-факта, і мусіць быць і дэ-юрэ яшчэ адна еўрапейская цывілізацыйная сістэма. Калі гаварыць пра Еўропу, то гэта збольшага заходнія еўрапейцы не да канца тое разумеюць. Усходнія і цэнтральныя крыху па-іншаму мысляць, але на сённяшні дзень гэта мала ўлічваецца. Дамінуе новае мульцілевапалітычнае меркаванне, калі гэтую з’яву можна так назваць. Сённяшнія еўрапейцы не могуць вызначыцца, якой павінна быць Еўропа. Вось дзе бяда. Рускія не знаюць, якім мусіць быць „Рускі мір”, а еўрапейцы не ведаюць якой трэба быць Еўропе. Ну то як яны ўсе могуць ведаць, якой быць Беларусі? І ўсё таму, што няма трэцяга арбітра, асобнага ўсходнееўрапейскага цывілізацыйнага ўтварэння — Балтыйска-Чарнаморскага тэрытарыяльнага аб’яднання. І не так важна ў якім выглядзе і складзе яно было б. Скажам прасцей, еўрапейцы не разумеюць, што Еўропа мусіць быць еўрапейскай. А лепш, каб іх было дзве. І абедзве еўрапейскія. Пачнём з таго, што еўрапейцы вельмі розныя. Іх аб’ядноўвае геаграфія, эканамічнае развіццё і гісторыя, якую яны трактуюць па-рознаму ў залежнасці ад нацыянальнай прыналежнасці. Як кажуць, кропка глядзення залежыць ад кропкі сядзення. Але галоўная розніца між імі гэта тое, што ёсць еўрапейцы заходнія, а ёсць усходнія. І сталі яны такімі не таму, што так (...) |