Ніва № 28 (3609), 13 ліпеня 2025 г.

Увага: паразіты!

Міраслаў ГРЫКА

Пастаянная экспансія чалавецтва за межы зямнога шара сумніўная. Касмічныя памкненні людзей абмежаваныя... бактэрыямі! Мы існуем дзякуючы ім, з імі і для іх мільёны гадоў, і, гледзячы ўніз па эвалюцыйных галінах, іх суіснаванне з усімі арганізмамі на Зямлі вылічваецца нават мільярдамі гадоў. Хто ведае, акрамя таго, ці не з’яўляецца само жыццё вынікам шчаслівага саюза першабытных бактэрый з гэтак жа першабытнымі аднаклетачнымі арганізмамі. Аднак гэта адбылося не проста так, па пстрычцы пальца, а на працягу эонаў гадоў, у канкрэтных зямных умовах і не без канфлікту эгаістычных інтарэсаў абодвух. З часам быў створаны суперарганізм, які складаецца з мільярдаў сутнасцей, звязаных паміж сабой сеткай тонкіх узаемазалежнасцей. Чалавек. Навука толькі пачала вывучаць гэтыя ўзаемасувязі, і невядома, што яшчэ сенсацыйнага яна адкрые. Дык ці вытрымае саюз бактэрый і людзей касмічнае выпрабаванне? Бо адно — адправіць рашучага чалавека на арбіту вакол Зямлі, а іншае — адправіць бактэрыю, якая адкармілася ў яго целе. Адно — падвяргаць чалавека касмічнай радыяцыі і бязважкасці, а зусім іншае — праверыць устойлівасць бактэрый да іх шкоднага ўздзеяння. Можа аказацца, што нашы мары пра міжзоркавыя падарожжы гэта проста мроі. Бо што, калі бактэрыі не прымуць касмічнае асяроддзе і адмовяцца ад ладоў з людзьмі? Ці, што яшчэ горш, калі яны ператворацца ў монстраў, таксічных для чалавека? Астранаўт Славаш Узнанскі-Віснеўскі, хоча ён гэтага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF