Ніва № 28 (3609), 13 ліпеня 2025 г.

Кропкі над санкцыямі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Нямала публіцыстычных і палітычных дзід зламана на тэму санкцый у дачыненні да Беларусі з боку Еўрасаюза, ЗША ды іншых заходніх дзяржаў. І расставіць па гэтай праблеме, як кажуць, кропкі над і зусім няпроста. Але спрабаваць трэба. Погляды на гэтую праблему вельмі разнастайныя — ад поўнага адмаўлення хоць нейкай эфектыўнасці гэтых санкцый да жарсных заклікаў іх узмацнення і пашырэння.

Найперш хачу сказаць, што найбольш выніковымі і карыснымі маглі б стацца менавіта прэвентыўныя санкцыі. Іх патрэбна было ўводзіць яшчэ прыблізна з 1996 года пасля завяршэння ў Беларусі антыканстытуцыйнага перавароту. Лукашэнку тады ўжо нібыта не прызнавалі на Захадзе законным прэзідэнтам, але насамрэч паспяхова працягвалі з ім супрацаваць. Прыгадаю тут толькі адзін эпізод палітычнай гісторыі, калі Лукашэнку запрасіў у Францыю яе тагачасны прэзідэнт Жак Шырак. Пазней «вярхоўнага глаўнакамандуюшчага РБ» ужо нібыта не запрашалі персанальна, але на ўсялякія агульныя саміты ён паспяхова ездзіў, а яшчэ гойсаў па прыватных рысавых палях алімпійскага Нагана, як прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта. І цэлы час быў афіцыйна прызнаны як прэзідэнт НАК Беларусі, хоць не меў права займаць гэтую пасаду паводле статуту Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Калі ў 1990-ых гадах пачаў фармавацца рэпрэсіўны апарат, беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы на розных сустрэчах з заходнімі дыпламатамі, рознымі кіраўнікамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF