Ніва № 28 (3609), 13 ліпеня 2025 г.

Купалле ў Белавежы

Аляксей МАРОЗ

«Купалле», арганізаванае 5 ліпеня ў Белавежы Галоўным праўленнем Беларускага грамадска-культурнага таварыства, з дапамогай Белавежскага асяродка культуры, сабрала многа публікі. Саставілі яе людзі ў розным узросце. У карагодзе з пад Белавежскага асяродка культуры ў амфітэатр ішлі беларускія калектывы і неслі купальскія вянкі. Частка дзяўчат і дарослых жанчын надзелі на галовы сплеценыя з кветак вянкі. Па дарозе да шэсця далучалася публіка. Удзельнікі шэсця спявалі песню «Купалінка». Пасля як гімн белавежскага мерапрыемства выконвалася яна некалькі разоў са сцэны. На ёй выступіла каля 30 калектываў і хароў. У канцы «Купалля» калектывы і публіка падышлі да вадаёма каля амфітэатра і пускалі на ваду вянкі. Мерапрыемства закончылася забавай з калектывам «Ас».

Больш пра самае свята чытайце праз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF