Ніва № 27 (3608), 6 ліпеня 2025 г.

Навука быцця і культура піцця

Віктар САЗОНАЎ

У гэты дзень то ніхто не збіраўся напівацца. Пабажыцца магу. Прынамсі з нашай кампаніі дык дакладна. Хапіла ўчарашняй папойкі, калі адзін другому так морды начысцілі, што жонкі не пазнавалі дзе чый муж. Па іншых фрагментах цела то можна было разабрацца, але не па твары. І ніхто не памятае якога ражна счапіліся. Вось і заракліся не піць нейкі час.

Рашэнне радыкальнае, далося з цяжкасцю, але што зробіш. Бо не толькі жонкі, а адзін другога не пазнавалі ўжо па разбітых абліччах. Зараз каб і захацелі пабіцца, то можна не таму ўрэзаць, не разабраўшыся дзе хто.

А ў нас хлопцы цвёрдыя, як першы камень у падмурках сярэднявечнага замка. «Бліц брыгада» выязных будаўнікоў, даўно спаяная працоўнай еднасцю і цвёрдым характарам. Калі вырашылі кінуць піць хаця б на месяц, то слова ніхто не парушыць цэлы дзень. Ну, хіба што пасля абеду толькі. А так то ні-ні.

Вось гэтым разам сабраліся і ніхто не прынёс пахмяліцца. Не гаварылі нават пра паганую. А калі сабака не брэша, то хутчэй за ўсё праз плот ніхто не лезе. Так і тут.

Мішка ўвогуле жонцы забараніў узгадваць пра алкаголь. Бо яна з яго цешыцца пачала:

— Правільна, што вырашыў завязаць, я ў цябе ўсё жыццё верыла. Вось, дачакалася нарэшце свайго шчасця пад старасць, — хваліць таго, і па-бабскаму падбадзёрвае. — У цябе ж вытрымка, як у загартаванай падковы. Ды і прапіваць больш няма чаго. Апошнія мышы ўжо з голаду падохлі. А пацук хіба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF