Ніва № 27 (3608), 6 ліпеня 2025 г.
Жыцень (ч.І)Міра ЛУКША Канты. Мацей заўсёды адчуваў сябе кавалкам іншай складанкі — крыва выразаным, няправільным. Свет вакол яго быў падобны на пазл, кавалкі якога ідэальна спалучаліся, ствараючы гарманічную карціну, а ён... ён быў адзіным кавалкам, які не ўпісваўся ні ў адну з дзірак. Кожную раніцу ён падымаўся з надзеяй, што сёння ўсё будзе інакш. Можа, на гэты раз ён зможа прайсці праз дзверы, не спатыкнуўшыся аб парог, або завесці размову, не блытаючы словы, якія затрымаліся на кончыку языка, як пясчынкі ў зубах. Але рэчаіснасць мела свае грані — вострыя, ясныя, няўмольныя. На працы Мацей не мог сарыентавацца ў рытмах калег. Іхнія жарты смяшылі яго ў спосаб, які адыходзіў ад нормы — занадта ціха, занадта павольна, занадта як праз шыбы акна. Калі ён паспрабаваў умяшацца, словы вырваліся з яго, ён спатыкнуўся аб іх, быццам гэта былі камяні на няроўным тратуары. Начальнік кідаў на яго неразумеючыя позіркі, і ён усё далей і далей заглыбляўся ў сваю шкарлупіну. Пасля гадзін работы вяртаўся ў сваю кватэру, дзе цішыня была менш патрабавальнай. Але і там ён спатыкаўся аб грані рэчаіснасці — вуглы мэблі, вострыя канты кніг, пакінутых на падлозе. У тыя хвіліны свет здаваўся занадта шчыльным, нібы напоўненым нябачнымі перашкодамі, якіх ніхто іншы не бачыў. Ён паспрабаваў прыстасавацца. Змяніў крокі, гаворку, адзенне — але краі ўсё роўна спынялі яго. Ён увесь час за нешта зачапляўся, заўсёды кудысьці падаў. Аднойчы, шпацыруючы пад (...) |