Ніва № 27 (3608), 6 ліпеня 2025 г.

Толік і Колік. Як я не стаў паэтам

Юрка БУЙНЮК

Аднойчы на выхадныя я наведаў Толіка і Коліка ў іх Гарадоцкім лесе. За тое, што я дастаў зарплату, пастанавіў панакупляць самагонкі пад Новы год. Я шчыра пасябраваў з Толікам і Колікам. Мы былі ўсе моцна падпіўшыя і я з за каштавання самагонкі не заўважыў, што ў Гарадоцкі лес прыйшла ноч. Тады Толік і Колік сталі мне паказаць сваё самае магічнае месца ў лесе, значыць падзямелле Гарадоцкага лесу. Мы зыходзілі ўніз і ставала ўсё цямней і цямней. Пасля з’явіўся нейкі таемны лабірынт, па баках якога былі паліцы з кнігамі на розных мовах. Не ведаю, колькі часу мы ішлі, але я вельмі стаміўся. Мы апынуліся ў вялізнай бібліятэцы, у сярэдзіне якой сядзелі нейкія страшныя прывіды, быццам мерцвякі. Было іх пяцьдзясят пяць. Яны сядзелі на старамодных крэслах быццам тронах вакол стала. На стале стаяла вялізная бутэлька самагонкі і талеркі з гнілой ежай. Пакой смярдзеў чымсьці гнілым, старым і кіслым. Калі мы ўвайшлі ў бібліятэку дык адразу нешта зрушылася. Чэрапы з вялізнымі вачыма накіраваліся ў наш бок.

— Мы прывялі вам маладога паэта, — адазваўся Толік.

— О, новенькі! Запрашаем! Вітаем, вітаем, — адазваўся натоўп з нейкай фальшывай пяшчотнай радасцю.

— Вітаем маладога Лесненіна! — жаночым голасам прывітала мяне пані Гарбушкіна — жанчына, якая з твару напамінала мне вельмі худую і старую лісіцу.

Выцягнула яна мне пад сам нос руку. Гэта не была рука але косць далоні, — таварыш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF