Ніва № 27 (3608), 6 ліпеня 2025 г.
Сёма. І няма ліпыУля ШУБЗДАУ сераду дуў вецер, але сонца моцна грэла. Што з гэтага, калі было холадна. Вецер і сонца — гэта апошняе, чаго патрабуюць валасы, якіх на галаве і так няшмат. Завязала я на галаву тонкі шалік, надзела доўгія нагавіцы, выгадныя гумавыя тапкі, і едзем з Сёмай на рынак у Гайнаўку. Заехалі пазнавата. Засталося яшчэ некалькі прадаўцоў са сваімі прылаўкамі, на якіх ляжала ўсялякае барахло. Усё навокал шумела. Тыя, якія засталіся на рынкавай плошчы, расплываліся ў ветраным і запыленым паветры, быццам бы ніколі іх там не было. — А дзе мой гарбуз? Забыўся ўзяць гарбуза, — сказаў мужчына, які прыпыніўся пры адным стале, злез з ровара і забраў палавіну гарбуза, пакладзеную ў пакет. — Добра, што галавы не забыўся, — праляцела пад носам Сёмы, які ўжо разглядаўся за сваім прадаўцом патронаў. Пайшла я перадам, дзесьці ззаду Сёма набыў тое, што трэба. Прылаўкаў мала, але шумела ўсё навокал — вецер, паветра, пыл... Мае ступні пачалі коўзацца ў гумавых тапках, таму прыпынілася пры беларускім стале са шкарпэткамі, калготкамі, ботамі, трусікамі. Пані з Беларусі параіла, каб узяць тыя з бамбуку. — Сёма, купі мне шкарпэткі, добра? — Бяры, а колькі каштуюць? — Пяць злотых. Белыя бамбукавыя шкарпэткі значна павысілі маё адчуванне камфорту, нават неяк лягчэй ішлося, без коўзанак. Ішлі мы ўздоўж жалезнай агароджы, за брамай мелі быць яшчэ агуркі, якія хацеў пасадзіць Сёма ў (...) |