Ніва № 27 (3608), 6 ліпеня 2025 г.
Чаго не разумеюць рускіяВасіль РОЗДУМА чаго не разумеюць еўрапейцы? Заходнія, у першую чаргу. Ды і ўсходнія таксама. А чаго не разумеем мы, беларусы? Напачатку, з гэтай трыяды, кораценька пагаворым пра рускіх. У наступных артыкулах дабяромся і да астатніх. Дык чаго ж не разумеюць рускія? Як па мне, адказ ляжыць на паверхні. Яны не разумеюць таго, якім павінен быць Рускі свет, які самі ж прыдумалі. „Русский мир” у арыгінале. А ідэя магла б аказацца не такой ужо і непрымальнай. Толькі нешта пайшло не так. І пайшло не ў той бок ад самага пачатку яшчэ на стадыі ідэалагічнага афармлення. Кожная цывілізацыйная мадэль, руская яна, не руская, мае логіку свайго прызначэння. І не так важна як яна распаўсюджвае сябе. Ці то праз палітычныя хаўрусы, ці эканамічныя саюзы, ці нават праз стварэнне імперый. Гэта ўсяго толькі тэхналогіі. Галоўнае — ідэя. Трэба найперш самім добра ведаць, у чым сутнасць ідэі і навошта яна. А пасля ўжо іншым давесці — чаму, дзеля чаго, і што ў выніку. Чаму нехта дазваляе сабе пашыраць сярод іншых свае погляды? Павінен быць лагічны адказ. І кожная імперыя, да якой і імкнецца ідэалогія Рускага свету, у асноўным апраўдвала сваё пашырэнне тым, што яна нясе другім народам светач цывілізацыі. Духоўнай у першую чаргу. Рэлігія, культура, сацыяльныя паводзіны. Звычайная людскасць. Таксама ўзровень аховы справядлівасці. Ну і эканамічныя перавагі, канешне. Куды ж без іх. Народ не зразумее. І пакуль (...) |