Ніва № 27 (3608), 6 ліпеня 2025 г.

Анамаліі часу

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Калі ў нашых сумежных шыротах людзі наракаюць на не зусім летняе і нейкае супярэчлівае надвор’е — нібыта свеціць сонца, а вецер пры тым халодны, то адначасна ў многіх краінах Еўропы надышла сапраўдная спёка з анамальнымі тэмпературамі. Кажуць, што гэта выклікана глабальнымі зменамі клімату. У Андалузіі — паўднёвай правінцыі каралеўства Іспанія паказнікі тэрмометраў скокнулі да 46 градусаў гарачыні па Цэльсію. У гэтай краіне, а таксама ў некаторых раёнах Партугаліі, Італіі і Харватыі ўлады былі змушаны абвесціць так званы чырвоны ровень небяспекі. Такія вось кліматычныя анамаліі. Людзі дурэюць ад гарачыні, трацяць прытомнасць і пачынаюць блытаць шкалу Цэльсія са шкалой Фарэнгайта. Дайшло да таго, што ў горадзе Балонья адкрылі сем «кліматычных прытулкаў» з кандыцыянерамі і пітной вадой, а ўлады Рыма забяспечылі бясплатны доступ у гарадскія басейны для людзей старэйшых за 70 гадоў. Калі маеш толькі 69, то напэўна ў тыя басейны задарма не трапіш.

Карацей кажучы, Афрыка перамясцілася ў Еўропу разам з людзьмі. Праўда, жартаваць так цяпер нельга, могуць звінаваціць ў непаліткарэктнасці і нават расізме. І з узросту жартаваць таксама нельга — цяпер гэта называецца эйджызм. Хоць тыя самыя салідныя людзі, якія засядаюць у праўленнях разнастайных фондаў, пры абвяшчэнні розных конкурсаў, усюды выстаўляюць пазнаку — прэтэндаваць на грант ці нейкую прэмію могуць людзі толькі да 40 гадоў, часам нават да 35-ці. Рэальнасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF