Ніва № 27 (3608), 6 ліпеня 2025 г.
90 гадоў жыцця і 70 гадоў творчай працы Віктара КабацаАляксей МАРОЗВіктар Кабац — беларускі мастак з Гайнаўкі, народжаны ў 1935 годзе ў Мінкаўцы каля Нараўкі, сёлета адзначае 90-годдзе з дня нараджэння. З гэтай нагоды Гарадская публічная бібліятэка імя Тадэвуша Ракавецкага ў Гайнаўцы наладзіла юбіляру святкаванне і арганізавала выставу яго рысункаў з даўняй гарадской архітэктурай. Прыйшлі прыхільнікі творчасці мастака, каб павіншаваць з юбілеем вядомага ў Гайнаўцы педагога і грамадскага дзеяча. Нядаўна Віктар Кабац у сувязі са сваімі юбілеямі — 90 гадоў жыцця і 70 гадоў творчай працы — ад міністра культуры атрымаў сярэбраны медаль Заслужаны культуры Gloria Artis і быў узнагароджаны Ганаровай адзнакай Падляшскага ваяводства. Адкрыла сустрэчу і прывітала сабраных дырэктар Гарадской публічнай бібліятэкі ў Гайнаўцы Агнешка Казбэрук. Яна павіншавала юбіляра і падзякавала Віктару Кабацу за дапамогу бібліятэцы. У пачатку спаткання Віктара Кабаца павіншавалі і ўручылі падарункі бургамістр Гайнаўкі Ірэнэуш Кендысь і яго намесніца Барбара Садоўская. Удакладніла яна, што па ініцыятыве юбіляра былі адноўлены ў Гайнаўцы разьбярскія пленэры і ў супрацы са Следчым арыштам у Гайнаўцы створана Галерэя скульптуры. Віктар Кабац шмат гадоў вучыў мастацтву ў І Агульнаадукацыйным ліцэі ў Гайнаўцы, коратка быў дырэктарам Гайнаўскага дома культуры і працаваў з моладдзю да выхаду на пенсію. Арганізаваў мастацкія выставы ў гайнаўскіх бібліятэках, (...) |