Ніва № 26 (3607), 29 чэрвеня 2025 г.
Місіянер на прэсканферэнцыіАрцём РЫСЬ— Мяне не задавальняе, а захапляе пазнаванне свету. А вас? — так пачаў сваю прэс-канферэнцыю Місіянер, прымусіўшы журналістаў перад яе пачаткам нейкі час пастаяць за дзвярамі. Як сабак у чаканні косткі. Так ён іх любіў. Яны ў сваю чаргу адказвалі Місіянеру поўнай узаемнасцю. Ці гэта ён яшчэ ў ранейшую чаргу ім так адказваў, бо яны яго першыя ўкусілі. І хіба за тое месца, куды ён думаў пацалуюць. Хто там зараз разбярэцца. У кожнага была свая версія. Пачаў жа Місіянер раптоўна і з пытання. Нібы стрэліў ад бядра. Па-каўбойску так. Дзе толькі такіх манер набраўся. Місіянер усё ж, а не афіцэр арміі канфедэратаў. Хоць і другі варыянт таксама не самы горшы. У прысутных тут рэпарцёраў і такога не было. А прысутныя рэпарцёры па наіўнасці меркавалі, што гэта яны будуць задаваць пытанні, таму ад нечаканасці не зарыентаваліся ды сталі адказваць на зададзенае Місіянерам. Адказвалі ў разнабой, як напалоханыя стрэлам паркавыя вароны, абсалютна не ўсведамляючы філасофскага падтэксту пытання. Ці ведаў пра гэты падтэкст сам Місіянер, таксама заставалася загадкай. Напэўна і для яго таксама. Але яе і разгадваць, то ніхто не імкнуўся. У кожнага на гэтай прэсавай канферэнцыі былі свае задачы. У Місіянера — публічна паказаць прадажнасць і ілжывасць большасці медыйнага корпуса. Маўляў, за грошы гатовыя душу д’яблу прадаць. Толькі той не купляе. Плаціць, нібыта, за такі не (...) |