Ніва № 26 (3607), 29 чэрвеня 2025 г.

Рыгор Барадулін на старонках „Нівы”, 1950—1980-я гады

Сяргей ЧЫГРЫН

У канцы снежня 1958 года на літаратурнай старонцы „Нівы” былі апублікаваны вершы маладых беларускіх паэтаў Генадзя Бураўкіна, Марка Смагаровіча, Міколы Аўтухова, Юрася Свіркі, Івана Кавенкі, Янкі Сіпакова і Рыгора Барадуліна. Верш Рыгора Барадуліна называўся „У замку Вітаўта”:

Азёрамі блакітнымі спавіты,

Авеяны легендамі Тракай.

І замак за равамі,

Княжа Вітаўт,

Мы да цябе у госці — сустракай!..

У чэрвені 1958 года група студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з Мінска наведала Польшчу. Пра гэта паведамляла „Ніва”. Сярод студэнтаў быў і Рыгор Барадулін. Пад уражаннем побыту ў Польшчы, у прыватнасці, у Татрах, паэт напісаў верш, які трапіў на старонку „Нівы”. Рэдакцыя нават перапрашала аўтара за тое, што без яго дазволу гэты верш друкуецца ў „Ніве” 24 жніўня. Апошнія радкі верша гучалі так:

Можа ў горы фея кліча?

Гэта ж казка — кропля ў кроплю! —

Не! Па Татрах чараўнічых

Крочым з чэрвенем упоплеч...

У 1966 годзе „Ніва” надрукавала шмат вершаў Рыгора Барадуліна, прысвечаных юным чытачам. З вялікай асалодай яны прачыталі вершы „Добры сон дзяўчынкі Ланы”, „Ці лятуць вароны ў вырай?”, „Як восень дрэвы ашукала”, „Вінаваты тут не сшыткі” і іншыя. Наогул, галоўны выток барадулінскай дзіцячай паэзіі — гэта вопыт народнай творчасці, мудрай педагогікі, выдатнае веданне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF