Ніва № 26 (3607), 29 чэрвеня 2025 г.
ХІІ «Пікнік з беларусам»Аляксей МАРОЗ5 чэрвеня на прышкольнай пляцоўцы Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы, якая штодзень служыць аўтастаянкай, быў арганізаваны ХІІ «Пікнік з беларусам». Беларусам гайнаўская моладзь называе Гайнаўскі белліцэй і ад таго ўзялася назва мерапрыемства. Адбываецца яно на свежым паветры ў выглядзе пікніка адкрытага на ўсіх жыхароў прыпушчанскага горада, хаця перш за ўсё прыбываюць дзеткі і моладзь. Мелі яны магчымасць адчуць атмасферу, якая пануе сярод белліцэістаў, а з умовамі вучобы ў ліцэі васьмікласнікі мелі магчымасць пазнаёміцца ў час Дзён адчыненых дзвярэй школы. «Пікнік з беларусам» адкрылі дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, вядучыя мерапрыемства, вучаніца Вольга Мараўская і настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі, старшыня Аб’яднання «Наша школа», якое дзейнічае пры Гайнаўскім белліцэі і разам з белліцэем ладзіць пікнік. Дашкольнікі, вучні і калектывы з дарослымі асобамі ўдала выступілі на сцэне пікніка, перад якой танцавалі дзеткі і моладзь. Публіка, якую саставілі дашкольнікі, вучні, настаўнікі і дарослыя гайнавяне, доўга захаплялася выступленнямі па-беларуску, падчас якіх перш за ўсё прагучала многа народных і сучасных беларускіх песень. Дзякуючы гукаўзмацняльнай апаратуры песні луналі ў наваколлі школы, заахвочвалі гайнавян наведаць беларускае мерапрыемства. Выступоўцаў і ўсіх сабраных (...) |