Ніва № 26 (3607), 29 чэрвеня 2025 г.
Дарога праз канфлікты. Праваслаўныя ў Арміі АндэрсаУршуля ШУБЗДАУ Беластоку прайшла сустрэча з прафесарам Юрым Грыбоўскім. Па запрашэнні Таварыства «Русь» выступіў ён з дакладам «Удзел жаўнераў Арміі Андэрса праваслаўнага веравызнання ў бітве пад Монтэ-Касіна». На сустрэчу ў Цэнтр праваслаўнай культуры прыйшло вельмі многа зацікаўленых гэтай тэмай людзей. Сустрэча прыцягнула не толькі пастаянных удзельнікаў дакладаў і сустрэч арганізаваных Таварыствам «Русь», але таксама многіх іншых людзей, у тым ліку маладых, якія не з’яўляюцца членамі таварыства. Юры Грыбоўскі — аўтар кнігі «Białorusini w polskich regularnych formacjach wojskowych w latach 1918-1945», у якой піша пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Войска Польскага ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Цытуючы за сайтам https://byprosvet.org/: «[...] праца напісана на падставе крыніц з архіваў Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Канады і Расіі. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных і складаных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае сапраўднае баявое братэрства, замацаванае крывёй абодвух народаў. Гісторык засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыка польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях. Даследуецца таксама пасляваенны лёс гэтых вайскоўцаў. Кніга прысвечана тысячам (...) |