Ніва № 26 (3607), 29 чэрвеня 2025 г.
«Бірброўнік, які сее фермент у пушчы». Бірброўнік з Кнышынскай пушчы — Лукаш Леанюк пра піваварства, бровар «Вашчуковэ» і іншыя справы. (II частка)Міхал ІВАНЮКПакуль мы гаворым пра фігуркі мядзведзяў і шпацыр, які Лукаш вёў па сцежцы «WidziMisiów», я гляджу на паліцу з апошнімі таварамі, на якіх стаяць вядучыя прадукты бровара, але ёсць і старыя, даўно невыпусканыя творы бровара: Figlarna Bożena (грушавы сесійны індыйскі пэйл-эль), Pallicho (каскадскі цёмны эль), Ruda Maruda (чырвоная айпа), Ostatnie Podrygi Strzygi (вербена і салодкі апельсін tdh session ipa), Bezlitosna Sosna (аўсяны эль з лясным малаком), Łycha Zbycha (віскі-стаўт) або Super Żuber (польскі светлы эль), але ёсць таксама піва, якое можна пакаштаваць і сёння, напрыклад Grażyna Sprężyna (ірыска-стаўт) або вышэйзгаданае Janusz Moczywąs (dortmunder export), якога ў бровары памяншальна называюць Янушам. Але акрамя піва, якое змяшчае алкаголь, бровар выпускае і безалкагольную прадукцыю, у тым ліку піва Zero Ale (безалкагольнае польскае IPA), ліманады і квас. Вось што кажа пра гэту галіну Лукаш. — Мы прапануем піва з утрыманнем алкаголю ад нуля да 0,5%, неўзабаве ў нас таксама будзе піва з 0,0%, у нас таксама ёсць ліманады, гэта такі адказ на патрэбы спажыўца і зменлівы рынак. Мы заўважылі, што рынак піва з кожным годам скарачаецца, людзі п’юць усё менш і менш піва. Летась продаж піва ў параўнанні з мінулым годам знізіўся на 15%, так што гэта для нас інфармацыя. Мы набылі (...) |