Ніва № 26 (3607), 29 чэрвеня 2025 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (13)

Ганна КАНДРАЦЮК

На Нараўскай дарозе час гуляў з уяўленнем і памяццю, здавалася, што пад нагамі вырысоўваліся ўбітыя каляіны, па якіх коціцца драўляны воз. Павозка гопае і апускаецца на зямлю, калёсы адбіваюцца аб вужакаватыя карані, якія працінаюць дарогу. У майго дзеда два дагледжаныя конікі — белы і кары. На белым, з шаўковай грывай, ён возіць маладых да шлюбу. З гэтага няма грошай, а толькі гонар, які тут многа значыць. Дзеда ўсюды ўгашчаюць, калі трэба, дапамогуць у патрэбе. Кары больш прыдатны ў гаспадарцы, гэта ён напорыста крочыць лясным капытнікам, цягне тры мяшкі сечкі і трох пасажыраў. Дзед не азіраецца за плячо, ён усхваляваны, баіцца. Не ведае, ці яго рашэнне адобраць на месцы. Можа прыйдзецца адвезці заплаканую бядулю з дзіцяткам. Ён толькі час ад часу сцебане каня і ад разгубленасці глухавата выгукне: но!

Калі фурманка набліжаецца да ўрочышча «Пад крыжыкамі», паветра напоўніцца трывожны пошумам дубровы. Гэта благі знак і дзед набожна здымае шапку.

— Бо тую Альбіну прывёз наш дзед, — кажа матуля.

Гэтая інфармацыя займае мне мову. Хочацца запытаць, як гэта магчыма, пры чым тут дзядуля, які кожны дзень на золку і вечарам дэкламуе перад абразамі малітвы і апавядае ўнукам казкі. Дзе яму да такіх жанчын? Не, не падабаецца мне гэты пачатак.

* * *

Альбіна пакуль патрапіла ў маю вёску, спазнала гора і прыніжэння. Выйшла з сям’і, дзе кожны год нараджаліся дзеці, з чаго чацвёра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF