Ніва № 26 (3607), 29 чэрвеня 2025 г.
Цудатворная студняВасіль РОЗДУМПачуў ад прыяцеля прытчу. Хто яе аўтар, і ці ўжо напісаў ён дзе пра гэта, не ведаю. Таму без спасылак. Але ж прытча настолькі адпавядае нашаму часу, што не магу не пераказаць. А ўсё, паводле яе, было ў нейкай вёсачцы. Аднаму мужыку прыйшоў у сне Анёл і сказаў, каб жыхары не карысталіся адной студняй. — Вада там сапсавалася, — паведаміў Анёл. — Чорныя сілы яе зачаравалі. І зараз, калі хто будзе піць ваду з той крыніцы, пачне дурнець на вачах. Не пі адтуль сам, і людзей папярэдзь. Мужчына быў чалавек веруючы. Таму дакладна зрабіў так, як Анёл сказаў. Толькі жыхары смяяцца з яго сталі. — Ды мала што з п’яну здацца можа, — казалі. І працягвалі браць ваду з той студні. Толькі гэты мужчына, што Анёла прысніў, браў ваду ў іншым месцы. З цягам часу ён стаў заўважаць, што жыхары яго роднай вёскі сапраўды дурнець пачалі. Гавораць абы-што, робяць рэчы агідныя. Яшчэ нядаўна саромеліся такіх паводзін, а зараз хваляцца імі. Бяда. Давай ён ратаваць аднавяскоўцаў. Нават іншую студню выкапаў у цэнтры вёскі, побач са старой. Але людзі ўпарта працягвалі чэрпаць ваду з забароненага Анёлам месца. Тады мужчына пачаў капаць студні прама ля іхных хат. Толькі выйшаў з хаты, а студня побач. І якое ж было яго здзіўленне, калі ўбачыў нелагічныя паводзіны вяскоўцаў. Тыя ўпарта працягвалі хадзіць па ваду ранейшай дарогай. Адны казалі, што там вада лепшая, другія спасылаліся на (...) |