Ніва № 26 (3607), 29 чэрвеня 2025 г.

Дзве падзеі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні здарыліся дзве падзеі, якія не маглі пакінуць абыякавымі нікога, а выбар тэм для агляду значна спрасціўся. І так здарылася, што абедзве падзеі наўпрост звязаныя з асобай амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа. Ад яго апошнім часам нікуды не падзецца, паколькі гэта ключавая фігура найноўшай гісторыі. Збіраўся пісаць зусім пра іншае, паколькі стаміўся ад спрэчак з многімі знаёмымі і нават сябрамі наконт дзейнасці і сутнасці прэзідэнта ЗША, але няма журналісцкага права праходзіць міма такіх важных здарэнняў.

Першая падзея закранае рэгіён Блізкага Усходу. ЗША здзейснілі ўнікальную ваенную аперацыю супраць ядзерных аб’ектаў Ірана ў трох мясцовасцях, задзейнічаўшы такія самалёты і такія бомбы, якія раней у гісторыі не выкарыстоўваліся. Такое ўзбраенне ў свеце мае толькі ЗША. Абодва бакі пасля гэтага заявілі супрацьлеглае — Трамп пра тое, што іранская ядзерная праграма цалком знішчана, аяталы — што істотна згаданыя аб’екты не пацярпелі і Іран працягне тую «навуковую» дзейнасць нібыта ў мірных мэтах, якую лічыць патрэбнай. Незалежных ацэнак маштабу страт і пашкоджання пакуль няма, ды і наўрад ці яны цяпер магчымыя. МАГАТЭ заявіла, што падвышэння радыяцыйнага фону не выяўлена. Але выразна зразумела некалькі рэчаў: ЗША фактычна адкрыта ўвайшлі ў вайну Ізраіля супраць іранскага тэрарыстычнага рэжыму. Што цікава, у самую кароткую ноч года на 22-га чэрвеня. Другое тое, што гэтая ваенная спецаперацыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF