Ніва № 26 (3607), 29 чэрвеня 2025 г.
Кніжнік Яраслаў. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Kamunikat.org» адзначае юбілей 25-годдзя!Міра ЛУКШАСвяткавалі мы ўжо з беларусамі Чэхіі, Аўстрыі, Швейцарыі і Нямеччыны. Юбілейныя сустрэчы з кніжнымі кірмашамі адбыліся таксама ва Уроцлаве, Познані і Гданьску, а 25 гадоў «Камуніката» адзначылі мы і ў Беластоку ў хабе, і ў Махнатым — у галерэі «МахнАРТЭ». — «Камунікат» гэта не толькі інтэрнэт-бібліятэка з традыцыйнымі электроннымі кнігамі, але таксама і аўдыя. У нас ёсць больш за 60 аўдыябукаў, і гэта кнігі ў асноўным з беларускай сучаснай літаратурай, якія даступныя па ўсім свеце. Яраслаў Іванюк нарадзіўся ў Бельску-Падляшскім — беларускі дзеяч у Польшчы, журналіст, сябра ўправы Беларускага гістарычнага таварыства. Закончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. З вясны 2008 г. паграмны дырэктар Радыё Рацыя. З 1992 па 1996 год працаваў на Радыё Палонія. З 1996 года па 2008 год на Радыё Беласток. Стваральнік і адміністратар Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі «Kamunikat.org» і пазней — аднайменнага фонду. Узнагароджаны медалём Ордэна «Пагоні» (2024) за ўнёсак у беларускую культуру і адукацыю. Радыё Свабода ўзнагародзіла яго працу сярод беларускіх незалежных выдаўцоў адзнакай «Людзі Свабоды». Віншавальны ліст у сувязі з юбілеем даслала старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла: Шчыра віншую ўсіх заснавальнікаў, супрацоўнікаў і чытачоў Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі «Kamunikat.org» зь яе 25-годзьдзем! (...) |