Ніва № 25 (3606), 22 чэрвеня 2025 г.
Місіянер і імператарАрцём РЫСЬУ тыя часы, пра якія гутарка, зрэшты як і ва ўсе іншыя, імператары баяліся не Місіянераў, а свайго атачэння. Вось такія яны дзіўныя хлопцы. Сваіх баяцца. А можа і не дзіўныя. Ад каго ж яшчэ можна дастаць прыгожы, аздоблены шляхетнымі каменьчыкамі нож у толькі што нацёртыя лячэбнымі мазямі імператарскія плечы. Ну, не ад Місіянера ж. А вось гэты імператар асцерагаўся прыходу менавіта Місіянера. Баяўся гэтага больш, чым канца свету. Канца свету ён то не палохаўся ўвогуле. На тое былі дзве прычыны. Першая, што канец будзе не толькі яму. Гэта як той пасажыр самалёта, які вось-вось разаб’ецца. Канец блізкі, але ёсць і вялікая радасць, якая цалкам перакрывае жах персанальнага скону. Не ён адзін. — Навошта нам гэты свет без нашай імперыі, — часта паўтараў імператар на публіку, думаючы, што іншыя вераць у яго апантанасць. Найграную бачнасць апантанасці імператар як покерны шулер выкарыстоўваў для запалохвання баязлівых замежных апанентаў. Так яму здавалася. Баязлівыя апаненты вельмі палохаліся. Так ім здавалася. А можа так і было насамрэч. Яны ж баязлівыя. А другая прычына, па якой імператар не баяўся канца свету, была галоўнай і да зубнога болю банальнай. Імператар проста ў яго не верыў. — Ну, усім і ўсяму можа прыйсці канец, — разважаў ён часта перад сном. — Але ж мяне то ў маім звышнадзейным падземным палацы мае рабы мусяць уратаваць, — цешыў сябе думкамі на (...) |