Ніва № 25 (3606), 22 чэрвеня 2025 г.

Абгрунтаванне размяшчэння мемарыяльнага знака ў памяць пра хрышчэнне і першае прычасце Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (нар. 19 чэрвеня 1924)

Юры МЯЛЯШКЕВІЧ

У аўтабіяграфічным творы Васіля Быкава „Доўгая дарога дадому” ёсць радкі, якія асвятляюць пытанне хрышчэння і першага прычасця пісьменніка, якія гучаць наступным чынам:

„Ды і наогул мала што засталося ад Кублічаў — усё пабамбілі, папалілі, панішчылі ў вайну... А колісь гэта было слаўнае старажытнае мястэчка, пазначанае на картах XVI стагодзьдзя, з праваслаўнай царквой (былой уніяцкай), у якой мяне хрысьцілі і дзе я пазнаў першае прычасьце”1.

Такое апісанне канфесійнай гісторыі храма, дзе адбылася таямніца хросту і прычасця пісьменніка, уносіць пэўныя непаразуменні ў вызначэнне месца размяшчэння гэтага будынка. Так напрыклад з літаратуры і архіўных крыніц вядома, што руіна цаглянага будынка, якая знаходзіцца на гістарычным местачковым пляцу, з’яўляецца рэшткамі праваслаўнай царквы святых Пятра і Паўла, але ж таксама шырока вядома, што да праваслаўнага храма ў будынку размяшчалася не ўніяцкая царква, а касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, які быў забраны царскімі ўладамі 22 лістапада 1867 года і перададзены пад патрэбы праваслаўнай супольнасці2. Іншых ацалелых ці зруйнаваных рэлігійных будынкаў у Кублічах няма і з вусных аповедаў старажылаў таксама інфармацыі пра старое царковішча адсутнічае. Але пошук публікацый і архіўных матэрыялаў дае цікавы вынік. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF