Ніва № 25 (3606), 22 чэрвеня 2025 г.
Кастусь Каліноўскі на старонках „Нівы”, 1950—1970я гадыСяргей ЧЫГРЫНПра нацыянальнага героя Беларусі, рэвалюцыянера-дэмакрата, публіцыста і паэта, кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў на Беларусі Кастуся Каліноўскага (1838-1864) „Ніва” ўпершыню пачала згадваць у 1957 годзе. У траўні Сакрат Яновіч наведаў Мастаўляны — радзіму Кастуся Каліноўскага і напісаў матэрыял пад загалоўкам „На радзіме Кастуся Каліноўскага”. Свой рэпартаж з Мастаўлянаў ён апублікаваў у „Ніве” ў нумары 20 за 1957 год. Разам з тэкстам былі надрукаваны і шэсць фотаздымкаў. Пад кожным здымкам —цікавыя подпісы: На ўскраіне ўзгорка, ля дарогі, расце стары каштан. Мабыць, у ценю яго калісьці раздумваў Кастусь над доляй свайго народа. Смольныя, здаровыя былі сцены гэтага палацыка. Міхась Арцёмюк выбраў яшчэ з іх даволі матэрыялу на пабудову хаты для сябе. Рэшткі фундамента на старым палацыку. Ці не тут 21 студзеня 1838 года прыйшоў на свет будучы „Дыктатар Беларусі і Літвы”? Стары, крыху перабудаваны, паншчынны чварак, у якім цяпер змяшчаецца школа. Стары шлях. Хто ведае, ці не па ім ішлі атрады беларускіх паўстанцаў? Царква, пабудаваная ў 1840 годзе. Пачынаў свой рэпартаж Сакрат Яновіч усхвалявана: „Мастаўляны! Радзіма гераічнага змагара за лепшую долю нашага народа! Цяжка стрымацца ад хвалявання...”. Далей аўтар піша, што там, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі не засталося ніякага следу. І сам сябе супакойвае: (...) |