Ніва № 25 (3606), 22 чэрвеня 2025 г.

На радзіме Зоські Верас. Дзесьці каля Новага Двара

Уля ШУБЗДА

Пад Новым Дваром не толькі падраўнялі карычневыя лугі, але той вясны выцягнулі з зямлі многа камення. На гурбах, пры дарозе, на мяжы, пад крыжамі... Ляжаць, як напамін гневу.

У Хварасцянах, хаця пабудавалі высокі плот, з дарогі і так відаць другі бок мяжы, бо вёска вышэй чым плот, на ўзгорку. Якраз з’явіліся двух чалавек, якія ўцягнулі мяне ў свой расповед.

— Даўно тут не была, прыязджала яшчэ за пандэміі, а зараз многа памянялася, — пачынаю размову.

— А так, але пекне свеціць сонца.

— Моцна Хварасцяны памяняліся...

— А Хварасцяны ў 1948 року былі ў Сталіна. Там, як уязджаеш у Хварасцяны, цяпер няма той вярбы, але там граніца ішла. Я памятаю, граніцу рабілі ў сорак пятым годзе...

Але дзядкі круцяць і цяжка перадаць цэлы іх дыялог, бо іхнія сказы складзены са слоў, якія страляюць, або вядуць нейкім калідорам. Нават ля жалезнай сцяны.

Не так даўно чытала на старонках «Нівы» цікавы фельетон Валодзі Хільмановіча пра пераемнасць пакаленняў. Пераемнасць, або яго недахоп. Аўтар слушна звярнуў увагу, што паміж старэйшым і малодшым, новым, пакаленнем ёсць вялікая прорва. Некантактнасць. Нешта такое сапраўды існуе. Даволі паехаць ці да бацькі, ці ў наваколле Новага Двара, на радзіму Зоські Верас, каб пераключыцца.

Такія дзядкі нават памятаюць вярбу, якой ужо няма, а якая вызначала мяжу. Мяжа па вярбе і раней гэтага было дастаткова. Як гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF