Ніва № 25 (3606), 22 чэрвеня 2025 г.
Пошукі і знаходкі. Невядомая. „Ода” Франука ГрышкевічаСяргей ЧЫГРЫНУ аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў (ф. 1, воп. 42, спр. 003) Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі нядаўна адшукаў рукапіс верша Франука Грышкевіча „Ода”, які быў напісаны ў Празе ў 1928 годзе і прысвечаны Янку Шутовічу. Паэт, публіцыст, перакладчык, педагог, доктар філасофіі Франук Грышкевіч (1904 (1906)-1946) быў родам з Сухаволі Сакольскага павета. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Нелегальна перайшоў польска-чэшскую мяжу і паступіў на літаратурны факультэт Карлавага ўніверсітэта ў Празе. Скончыў яго ў 1931 годзе са ступенню доктара філасофіі. Пачаў друкавацца з 1924 года на старонках заходнебеларускіх выданняў. Перакладаў з чэшскай, нямецкай, сербахарвацкай, украінскай, славенскай моў. У Празе актыўна супрацоўнічаў з часопісам „Slovanský prehled”, рэцэнзаваў у ім мінскія выданні. У 1927 годзе ў Вільні выйшаў яго зборнік паэзіі „Веснавыя мелодыі”. Вялікая падборка вершаў Франука Грышкевіча пад агульнай назвай „З народу мы” была апублікавана ў кнізе „Вяртанне да сваіх” (Беласток, 1999, с. 63-122). У 1929 годзе часопіс „Студэнцкая думка” апублікаваў невялікую справаздачу аб чацвёртым з’ездзе Аб’яднання Беларускіх студэнцкіх арганізацый (АБСА), які адбыўся ў 1928 годзе ў Празе. Сярод выступоўцаў быў і Франук Грышкевіч. Часопіс таксама паведаміў, што Франук Грышкевіч абраны сакратаром АБСА. Пасля Прагі (...) |