Ніва № 25 (3606), 22 чэрвеня 2025 г.

«Бірброўнік, які сее фермент у пушчы» (I частка)

Міхал ІВАНЮК

Бірброўнік з Кнышынскай пушчы — Лукаш Леанюк пра піваварства, бровар «Вашчуковэ» і іншыя справы. У самым сэрцы Кнышынскай пушчы ляжыць непрыкметнае соннае мястэчка Чорная-Беластоцкая, некалі пункт на трасе Вялікалітоўскай дарогі, а сёння гарадок, які нічым не вылучаецца ад іншых падляшскіх мястэчак, у якім калісьці дамінавала лесапрамысловасць, а ў лясных закутках час ад часу можна было пачуць пра вытворчасць нелегальнага алкаголю ў выглядзе самагонкі ці бімбру. А на Падляшшы яшчэ жыве традыцыя вырабляць уласны алкаголь, ці то для сябе, ці то для таго, каб мясцовая супольнасць адзначала ім важныя моманты ў жыцці. Падобны крок зрабілі півавары з бровара «Waszczukowe», якія адмыслова называюць сябе «Beerbrovniki». І гэтае слова складаецца з трох частак: першая — Beer, англійскае слова, якое проста азначае піва, а спосаб яго прыгатавання вырас на бровары да рангу рамяства. І ўвесь гэты працэс падтрымліваецца выдатнымі ідэямі і рэцэптамі піваварных кампанентаў, якія нараджаюцца ў галовах півавараў з Чорнай-Беластоцкай. Наступная частка — слова Bro — гэта амерыканскае слэнгавае і вулічнае скарочанае слова brother — брат. Піваварня «Waszczukowe» была заснавана братамі Каралем і Матэвушам Вашчукамі, якія спрабавалі свае першыя складаныя рэцэпты піваварства ў піўніцы бабулі Аліцыі. Пасля поспехаў у піваварных конкурсах яны адкрылі кантрактны бровар і варылі піва ў сяброўскіх броварах па ўсёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF