Ніва № 25 (3606), 22 чэрвеня 2025 г.

Каляровае свята роднай культуры ў 40 раз

Міра ЛУКША

— Наша свята заўсёды збірала тысячы аматараў беларускай песні, — прыгадаў перад канцэртам старшыня Беларускага таварыства Васіль Сегень. — Нас яднае слова і месца.

Памятаюцца Святы беларускай культуры, якія праводзіліся ў амфітэатры каля царквы св. Марыі Магдаліны ў Беластоку. Цяпер на гэтым узгорку вырас гмах Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтра культуры, а прыбудавалі да яго летнюю сцэну — мураваны амфітэатр. І тут правялі аднойчы беларускі фэст. У апошні час такія святы праходзілі ў гарадскім парку Плянты, пад шум фантанаў. Там цяпер рамонт. У саракавы раз беларуская музыка загучала 8 чэрвеня 2025 г. над пляцам Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі на штогадовым фэсце, які ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства і праводзіцца дзякуючы падтрымцы і датацыі Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ды фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства ды горада Беластока. БГКТ у Польшчы — найстарэйшая арганізацыя беларускай меншасці ў краіне (1956 год заснавання), якая таксама лічыцца важным аніматарам яе культурнага жыцця. Арганізоўвае, між іншым, агульнанапольскі фестываль беларускай песні, які штогод заканчваецца гала-канцэртам у Беластоку, фэст на Купалле ў Белавежы і беларускія фэсты ў рэгіёне, а таксама конкурсы слова і песні для дзяцей і моладзі, у якіх прымаюць удзел сотні вучняў з Падляшша. Хаця на свяце ў Беластоку, на якім чакаюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF