Ніва № 25 (3606), 22 чэрвеня 2025 г.

Акно мажлівасцей у Дзень сурка

Васіль РОЗДУМ

Акно мажлівасцей перыядычна адчыняецца перад кожным народам, даючы яму яшчэ адзін гістарычны шанц на паляпшэнне сваіх жыццёвых перспектыў. Гэта шанц або памяняць свой гістарычны лёс да больш аптымістычнага, пры ўдалым раскладзе падзей, або даказаць сваю годнасць і вартасць на наступны шанц, пры не самым лепшым варыянце.

Цягнік гісторыі не едзе эскалатарам, а прыязджае кароткім экспрэсам абсалютна не па графіку. І хто не паспеў ускочыць хаця б у апошні вагон, той спазніўся. Калі будзе чарговы рэйс, і ці будзе ўвогуле, не ведае ніхто.

З гэтага выснова — трэба быць заўсёды гатовым да шанцу. Акно мажлівасцей адчыняецца на вельмі кароткі перыяд. Значна карацейшы, чым уздых і выдых зявакі.

Беларусы здаецца ўжо некалькі стагоддзяў запар не патраплялі ў адчынены партал гісторыі. У навейшы час не скарысталіся мажлівасцямі і перспектывамі пасляімперскага перыяду, як гэта зрабілі фіны і палякі, не ацанілі гістарычнага шанцу, які падкінуў лёс пад час развалу СССР, як гэта зрабілі літоўцы, латышы і эстонцы.

Зараз не будзем аналізаваць розніцу ў стартавых мажлівасцях, не пра гэта цяпер. Таксама не будзем абмяркоўваць, хто ў большае дзярмо ўляпаўся па волі лёсу. Проста трэба прызнаць той факт, што тыя ж эстонцы былі ўвесь час гатовы да свайго шанцу. Яны яго чакалі. Верылі што прыйдзе. І як толькі той паказаўся з за гары, адразу схапіліся за яго.

Беларусы ж у гэты час толькі пачыналі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF