Ніва № 25 (3606), 22 чэрвеня 2025 г.
Новы пункт адлікуУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧЁсць старая класічная мудрасць: «Калі нехта кажа, што хоча вас забіць — лепш у гэта паверыць». І, канешне, зрабіць адпаведныя высновы, а яшчэ лепш ажыццявіць нейкія захады бяспекі. Фактычна пачынаючы з ісламскай рэакцыйнай рэвалюцыі ў Іране 1979 года, тамтэйшы рэжым радыкальных фанатыкаў аятолаў абвясціў сваёй мэтай знішчэнне дзяржавы Ізраіль. Менавіта поўнае, падкрэслім яшчэ раз выразна, фізічнае знішчэнне і гэтай дзяржавы і ўсяго яе народа. Заснавальнік Ісламскай Рэспублікі Іран аятала Рухала Хамейні не прызнаваў легітымнасць існавання Ізраіля, называючы яго «ракавай пухлінай, якую патрэбна знішчыць». Цяперашні аятала Алі Хаменеі пастаянна сцвярджае тое ж сама: «Ізраіль трэба сцерці са старонкі гісторыі». Камандзіры КВІР (Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі) рэгулярна рабілі заявы пра тое, што іранскія ракеты здольныя «зараўняць з зямлёй Тэль-Авіў і Хайфу». На іранскіх ракетах цэлы час пішуць лозунгі на іўрыце «Ізраіль павінен быць сцерты з твару Зямлі». Рэжым Ірана не толькі пагражаў, ён актыўна дзеіў. Менавіта Іран стаіць за Хезбалой, «Палесцінскім ісламскім джыхадам», групоўкай «Харакат ан-Нуджаба», ХАМАСам і хусітамі. «Сілы Кудс» наўпрост каардынуюць, навучаюць і забяспечваюць тэрарыстаў. Менавіта іранскія аяталы былі ініцыятарамі нападу на Ізраіль 7 кастрычніка. Прыгадаем і як хусіты амаль поўнасцю перакрылі ўвесь рух праз Суэцкі канал — ракеты ім прадаставіў Іран. І менавіта ён здзейсніў (...) |