Ніва № 25 (3606), 22 чэрвеня 2025 г.
60 гадоў бельскай «тройцы»Аляксей МАРОЗУ Падставовай школе № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мове імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім 6 чэрвеня было вялікае свята. Адзначалася шасцідзесяцігоддзе з дня заснавання школы. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў вялікай гімнастычнай зале, здадзенай у карыстанне 30 гадоў таму. 40 гадоў таму быў здадзены ў карыстанне дабудаваны школьны будынак. 20 гадоў таму бельскай «тройцы» было прысвоена імя Яраслава Кастыцэвіча. 10 гадоў таму была здадзена ў карыстанне школьная спартыўная пляцоўка. — Сёння вялікая гадавіна, святкаванне шасцідзесяцігоддзя існавання нашай школы. Сёння нагода не толькі да супольнага святкавання, але таксама да рэфлексіі і ўспамінаў, што ўдалося зрабіць за гэтыя шэсцьдзясят гадоў. Сёння стаім у месцы, якое шэсцьдзясят гадоў для нас было чымсьці больш, чым толькі будынкам. Было гэта месца, дзе мы знаёміліся з сябрамі. Гэта тут вучыліся мы, што гэта значыць aбыць добрым чалавекам, якая вартасць праўдзівага навучання, адказнасці. Шэсцьдзясят гадоў наша школа была месцам высокага ўзроўню навучання. Да гэтага можна было дайсці дзякуючы вялікай ангажаванасці і пасіі нашых настаўнікаў. За шэсць дэкад дзейнасці школы мяняліся вучні, настаўнікі і мяняліся ўмовы навучання. Аднак наша школа патрапіла і надалей патрапіць захоўваць свой асаблівы характар і высокі ўзровень навучання. Штогод нашы вучні здаюць экзамены васьмікласнікаў з вельмі добрымі вынікамі. Нашы вучні (...) |