Ніва № 24 (3605), 15 чэрвеня 2025 г.

85 гадоў з дня нараджэння Яна Чыквіна

Аляксей МАРОЗ

У 85 гадавіну з дня нараджэння нашага беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, літаратуразнаўцы, выдаўца прафесара Яна Чыквіна ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах 18 мая адбылася прэзентацыя новавыдадзенага зборніка яго паэзіі «Бачыць свет». Пра жыццё, творчасць паэта, змест новай кнігі расказала і вершы зачытала рэдактар зборніка, прафесар Галіна Тварановіч.

— Як я ўдзячна, што вы адгукнуліся на запрашэнне. Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Яна Чыквіна, сына Арцёма і Вольгі, народжанага 18 мая 1940 года ў Дубічах-Царкоўных. Калі Яну было 11 гадоў, сям’я пераехала ў Бельск-Падляшскі. Пасля заканчэння вучобы ў бельскім ліцэі вучыўся ён на факультэце русістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Пазней была праца ў Беластоку, дактарантура ў Варшаве, абарона доктарскай дысертацыі, габілітацыя і абарона дысертацыі. З 1991 года Ян Чыквін на стала жыве ў Бельску-Падляшскім, вяртаецца ў тыя ўласнападлеткавыя, юначыя парогі. Адышоў з жыцця ў вечнасць 14 лістапада 2022 года. Гэта сухія факты, у якія змяшчаецца вельмі змястоўнае жыццё багатай, творчай асобы. Дэбютаваў Ян Чыквін у 1957 годзе ў «Ніве», якая пачала выходзіць у 1956 годзе. Знайшоў яго тады Георгій Валкавыцкі ў бельскім ліцэі. Першая кніга «Іду» пабачыла свет у 1969 годзе пасля 12 гадоў ад дэбюту, а адкрывае паэтычны зборнік верш «Бацькам». Дубічы-Царкоўныя для Яна Чыквіна засталіся на ўсё жыццё магнітным светлым полем. У 1970 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF