Ніва № 24 (3605), 15 чэрвеня 2025 г.
Пошукі і знаходкі. Пакінуў Пятро ЛастаўкаСяргей ЧЫГРЫНУспаміны беларускага грамадска-культурнага дзеяча, публіцыста, празаіка Пятра Ластаўкі (1907-1968) пра беларускага драматурга і адваката з Варшавы Адама Бычкоўскага нядаўна адшукаў у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску. Яны захоўваецца ў фондзе 383, вопіс 1, справа 833. Аўтар напісаў іх у 1967 годзе з нагоды 30-х угодкаў смерці Адама Бычкоўскага. І адразу даслаў у „Ніву”. Але ў той час у „Ніве” іх не апублікавалі. Чаму? Невядома. Альбо пра іх забыліся і яны згубіліся ў рэдакцыйным партфелі, альбо была нейкая іншая прычына. Зоська Верас 18 лістапада 1971 года пісала гродзенскаму прафесару Аляксею Пяткевічу: „Маю артыкул Пятра Ластаўкі „Адвакат Адам Бычкоўскі”, напісаны ў 1967 годзе. П. Ластаўка меў надзею, што гэты артыкул будзе надрукаваны ў беластоцкай „Ніве”. Але гэта была толькі абяцанка — не надрукавалі. У гэтым артыкуле гаворыцца аб працы адваката А. Бычкоўскага ў Варшаве ў апошнія гады перад смерцяй. Нябожчык і ў Варшаве працягваў пачатую ў гуртку працу для Бацькаўшчыны. Маю сцэнічны твор А. Бычкоўскага „У сваты”, напісаны ў Гродне ў 1910 годзе. Праўда, твор пакуль што не ў мяне, а ў Менску — у З. Пазьняка, які піша дысертацыю на тэму тэатру. Я б вельмі хацела, каб Вы, пішучы аб гуртку, асаблівую ўвагу звярнулі на асобу А. Бычкоўскага. Каб яго імя не было забыта...”.(Зоська Верас, Я помню ўсё, Гародня-Уроцлаў, 2013, с. 111-112). П’есу Адама (...) |